3 кастрычніка – разгляд скаргі на нерэгістрацыю Сацыяльна-хрысціянскага руху

29 верасня 2017 13:15  |  Палітыка

3 кастрычніка – разгляд скаргі на нерэгістрацыю Сацыяльна-хрысціянскага руху

 

3 кастрычніка а 10:00 у Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца разгляд скаргі Сацыяльна-хрысціянскага руху на адмову ў яго рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі.

«Спадзяемся, што рашэнне будзе прынятае законнае і адпавядаючае раўнапраўю розных арганізацый. Пакуль што мы маем сітуацыю, што адныя арганізацыі рэгіструюцца за пару дзён, а ў дачыненні іншых месяц вышукваюцца надуманыя зачэпкі для адмовы ў рэгістрацыі», – адзначыла кіраўнік СХР Вольга Кавалькова.

«Запрашаем на паседжанне журналістаў і проста неабыякавых грамадзян», – дадала яна.

Нагадаем, што гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі Сацыяльна-хрысціянскага руху, які быў утвораны ў 2015 годзе як Хрысціянска-дэмакратычны рух. Нерэгістрацыя арганізацыі стала аб’ектам крытыкі афіцыйнага Мінску з боку Еўрапейскай народнай партыі.

Болей навін