ПРАГРАМА БХД: 9.7. Прамысловасць

06 кастрычніка 2017 15:57  |  Палітыка

ПРАГРАМА БХД: 9.7. Прамысловасць

 

9.7.1. Беларуская індустрыя мусіць пазбаўляцца ад цяжкай спадчыны савецкай гігантаманіі і вайскова-прамысловага комплексу. Вытворчасць III тысячагодздзя– гэта навукаёмістыя і працаёмістыя высокатэхналагічныя галіны, здольныя сфармаваць экспартны патэнцыял Беларусі: машынабудаванне і біяхімія,радыёэлектроніка і электратэхніка, выраб сродкаў тэлекамунікацый i экалагічных будаўнічых матэрыялаў, фармацэўтыкі і палімераў, высокаякасных тавараў лёгкай прамысловасці і прадуктаў харчавання.

9.7.2. Важнай задачай у справе перабудовы прамысловасці будзе карэнная змена яе структуры: праца – і навукаёмістыя вытворчасці атрымаюць ільготы, матэрыяла- і- энэргаёмістыя – новыя падаткі; экалагічна шкодная прамысловасць саступіць месца альтэрнатыўным ды інавацыйным праектам; прыярытэт будзе нададзены экспартным галінам і вырабу канкурэнтаздольнай на сусветным рынку прадукцыі.

Болей навін