Генсак ХДП Вялікабрытаніі: заўсёды знойдуцца прычыны, каб не зарэгістраваць СХР
Выглядае на тое, што якую б назву не прыняў Сацыяльна-хрысціянскі рух, заўсёды знойдуцца прычыны, каб яго не зарэгістраваць. Так адрэагаваў на інфармацыю пра тое, што Вярхоўны суд Беларусі прызнаў законнай нерэгістрацыю СХР, генеральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Вялікабрытаніі Пол Кенэдзі.
“Пэўна, існуе страх, што вы будзеце пагрозай кіраўніцтву і што вы пачнеце расці”, – адзначыў ён.
Палітык таксама пажадаў СХР прытрымлівацца праўды, не ўхіляцца дыялогу і заўсёды заставацца хрысціянска-дэмакратычнай арганізацыі.