Права выбару: Слонімскае ЖКГ абяцае, але не робіць

27 кастрычніка 2017 09:53  |  Грамадства

Права выбару: Слонімскае ЖКГ абяцае, але не робіць

Яшчэ ў мінулым годзе па ініцыятыве хрысціянскіх дэмакратаў было сабрана больш за 400 подпісаў пад зваротам у Слонімскае ЖКГ з просьбай зрабіць пешаходную дарожку і пандус на лесвічным маршы каля будынка “Беларусбанка”, які знаходзіцца на вуліцы Скарыны ў Слоніме.

Спачатку чыноўнікі паабяцалі жыхарам мікрараёна “Паўднёвы Захад”, што дарожка будзе зроблена ў другім паўгоддзі 2016 года. Аднак пазней, пасля пісьмовага звароту ў ЖКГ прадстаўніка Слонімскага БХД Алеся Масюка, стала вядома, што з-за праблем з фінансаваннем будаўніцтва дарожкі і пандуса перанеслі на 2017 год.

Час ішоў, аднак дарожку будаваць так і не пачыналі. Каб даведацца, калі нарэшце пачнецца будаўніцтва пешаходнай дарожкі і пандуса на лесвічным маршы, напрыканцы жніўня 2017 году грамадскі актывіст Алесь Масюк схадзіў на прыём да дырэктара ЖКГ Алега Конана. Алег Аляксандравіч паабяцаў, што будаўнічыя працы пачнуцца ў верасні альбо кастрычніку месяцы.

Да канца кастрычніка засталося некалькі дзён, аднак будаўнічыя працы да гэтага часу пакуль так і не пачаліся…

Болей навін