Права выбару: Гомельскія сябры БХД патрабуюць ліквідаваць манаполію дзяржавы ў сферы ЖКГ
У Гомелі пры падтрымцы кампаніі ”Права выбару” працягваецца збор подпісаў пад адпаведным зваротам да ўладаў з патрабаваннем рэформаў сістэмы ЖКГ і спынення росту тарыфаў ЖКГ.
Асноўныя патрабаванні – канкурэнцыя на рынку жыллёва-камунальных паслуг, ліквідацыя дзяржаўнай манаполіі, празрыстае выдаткоўванне бюджэтных сродкаў.
“Здзівіла тое, што не ўсе людзі падпісваюцца пад зваротам. Так, адна жанчына заявіла, што больш давярае дзяржаве і не хоча пускаць прыватніка ў ЖКГ. У цэлым жа людзі прыхільна ставіліся да звароту і ахвотна падпісваліся пад нашымі прапановамі”, – адзначыў Александр Гехт.