Шэсце і мітынг на Дзяды пройдуць 5 лістапада

04 лістапада 2017 08:15  |  Грамадства

Шэсце і мітынг на Дзяды пройдуць 5 лістапада

 

У нядзелю 5 лістапада ў Мінску адбудуцца мемарыяльныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Збор удзельнікаў аб 11:30 каля Гадзіннікавага завода (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсця а 12:00.

Шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці-вуліца Каліноўскага-вуліца Гамарніка-вуліца Мірашнічэнкі. 15:00-17:00 – мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мемарыялу ў Курапатах, паведамляе narodnaja-partyja.org.

Мерапрыемства арганізоўвае Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ, якая атрымала дазвол Мінгарвыканкаму.

Krynica.info

Болей навін