Праграма БХД. Прафсаюзны рух

10 лістапада 2017 09:05  |  Грамадства

 

10.8.1. БХД выступае за гарантыі правоў усіх працоўных на годную працу і асабістае жыццё. Работнікі павінны валодаць правам на арганізацыю прафесійных саюзаў на ўсіх прадпрыемствах, ва ўсіх арганізацыях і ўстановах пры любых формах уласнасці.

10.8.2. Вольныя і незалежныя арганізацыі работнікаў і працадаўцаў з’яўляюцца незаменнымі і раўнапраўнымі партнёрамі дзяржавы ў дасягненні сацыяльнай справядлівасці і эканамічнага развіцця краіны на агульнанацыянальным, рэгіянальным і лакальным узроўнях.

10.8.3. БХД, кіруючыся прынцыпам субсідыярнасці, лічыць неабходным перадаць прафсаюзам асобныя функцыі ў сацыяльным страхаванні, забеспячэнні матэрыяльных умоў жыцця работнікаў і кантролі бяспекі працы. Паўсюднае заключэнне калектыўных працоўных дамоваў павінна стаць гарантыяй абароны правоў работнікаў на прадпрыемствах усіх форм уласнасці. БХД выступае за больш шчыльнае супрацоўніцтва з прафсаюзным рухам Беларусі дзеля забеспячэння правоў наёмных работнікаў. Гэта будзе спрыяць выкананню агульных для БХД і прафсаюзаў задач па паляпшэнню эканамічнага і сацыяльнага становішча працоўных.

10.8.4. Паглыбленне супрацоўніцтва паміж БХД і прафсаюзамі дазволіць замацаваць прынцыпы хрысціянскай дэмакратыі ў працоўным асяроддзі краіны.

З Праграмы Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай у Менску 13 чэрвеня 2015 года

Болей навін