Гарадзенскія ідэолагі праігнаравалі зварот дэмакратычных актывістаў супраць канцэрту Каліны

04 лістапада 2017 16:05  |  Грамадства

Гарадзенскія ідэолагі праігнаравалі зварот дэмакратычных актывістаў супраць канцэрту Каліны

 

Зорка расейскага шансону, грамадзянін Беларусі Віктар Каліна, які ўхваляе і падтрымлівае данбаскіх сепаратыстаў ва Украіне, усё ж такі выступіў у Гародні, нягледзячы на пратэсты мясцовай грамадскасці.

Пры гэтым адказ на свой зварот супраць канцэрту з Гарадзенскага аблвыканкаму мясцовыя актывісты так і не атрымалі. Толькі ўдзень 2 лістапада прадстаўніца ідэалагічнага аддзела аблвыканкаму Алена Мінкевіч паведаміла ім, што канцэрт адбудзецца, а адказ яны атрымаюць цягам наступных пяці дзён. Таксама яна прапанавала тэлефанаваць намесніцы начальніка аддзела Алене Клімовіч, бо “рашэньне па вашым звароце ўжо ёсць, але намесніца на пераатэстацыі, так што прыходзьце заўтра”.

 

“Аніводзін тэлефон у аддзеле ідэалогіі не адказваў. Датэлефанаваўся толькі праз прыёмную і тое, гадзіну пазней. Спроба прабіцца на прыём да ідэолагаў завершылася нічым. На пытанне ці ім усё роўна, што будзе выступаць асоба, прапагандуючая вайну ды імперскія каштоўнасці, адказ адзін: “Мы вам паведамім цягам пяці дзён”. З чынушамі ўсё зразумела. А што наконт “органаў”? Каліна казаў, што знаходзіцца пад кантролем КДБ. Калі дагэтуль спявак разгульвае на свабодзе, можна рабіць высновы, што гэта за “кантроль””, – адзначыў актывіст БХД Сяргей Верамеенка.

Болей навін