Дзяніс Садоўскі сустрэўся з віцэ-кіраўніком МЗС Літвы
10 лістапада ў Вільні беларускія палітыкі правялі рабочую сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Літвы Дарыусам Скусявічусам.
Як адзначыў Анатоль Лябедзька, “парадак дня быў досыць шырокі: маючы адбыцца саміт «Усходняга партнёрства» ў Бруселі, атамныя флюіды Астраўца, сумленныя выбары па стандартах АБСЕ ў Беларусі, стратэгія ЕС па Беларусі, перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы. Важна, што гэта быў фармат партнёрскай размовы людзей, якія думаюць не толькі пра сённяшнія рэаліі, але і пра будучыню”.
У сустрэчы прымалі ўдзел Анатоль Лябедзька (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Мечыслаў Грыб (БСДП Грамада), Дзмітрый Кучук (Беларуская партыя Зялёныя), Дзяніс Садоўскі (Беларуская хрысціянская дэмакратыя).