Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

12 лістапада 2017 19:15  |  Грамадства

Права выбару: віцебскія ўлады падумаюць, ці рамантаваць грамадскую прыбіральню

 

Пытанне пра капітальны рамонт грамадскай прыбіральні ў Парку партызанскай славы ў Віцебску будзе вынесена на разгляд Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта для ўключэння ў план на 2018 год. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец 9 лістапада.

Пытанне запушчанай прыбіральні было адным з тых, якое актывістка задавала ў межах кампаніі “Права выбару” на сустрэчы 10 кастрычніка са старшынёй гарсавета Уладзімірам Бялевічам.

Разам з тым іншыя пытанні (намер у гістарычнай ахоўнай зоне Ніжняга замку пабудаваць палац шлюбаў, помнік княгіні Вользе, што не мае дачынення да ўзнікнення Віцебска) не маюць такіх станоўчых перспектыў.

 

“Адносна палацу шлюбаў і помніка княгіні Вользе, супраць якіх выступае не толькі наша ініцыятыва “Віцебск – горад наш”, але і краязнаўцы, і гісторыкі, і простыя людзі, гарсавет трымаецца цвёрда, мёртвай хваткай учапіўшыся ў адным выпадку за “прыгожую легенду”, якая, па іх меркаваннях, прывабіць турыстаў, у другім так жа мёртва і тупа настойваюць на нейкай завяршальнай кропцы з’яўлення ансамбля(?). Дарэчы, побач і новы будынак КДБ ужо пад дах узведзены. Ён таксама ў ансамблі?” – адзначыла Таццяна Севярынец і заклікала грамадзян падчас мясцовай кампаніі 2018 года не быць абыякавымі да прадстаўнікоў кампаніі “Права выбару”, каб быць у горадзе гаспадарамі і будаваць тут жыццё па ўласным бачанні, прыстойна і не даваць сябе абрабоўваць.

Болей навін