БХД праводзіць кампанію “Праўда пра Курапаты”

08 лістапада 2017 21:56  |  Палітыка

БХД праводзіць кампанію “Праўда пра Курапаты”

 

8 лістапада адбылася экскурсія арганізаваная віртуальны музэй савецкіх рэпрэсій у Беларусі супольна з аргкамітэтам Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Да яе пачатку на працягу месяца праходзіла інфармацыйная кампанія, прыпадтырмцы “Права выбару”,па распаўсюду праўдзівай інфармацыі пра Курапаты, якія сталі Беларусі сымбалем сталінскіх рэпрэсіяў, дзе з 1937-га па першую палову 1941-га абарваліся жыцьці тысячаў, калі ня сотняў тысячаў нашых дзядоў і прадзедаў.

 

Распавядае адна з яе ўдзельніц: – Я Ніна Анціповіч, пенсіянерка. Упершыню прыйшла сюды, хоць ведала вельмі даўно пра гэтыя Курапаты. Але я ніколі не думала, што гэта настолькі жахліва, страшэнна. І я думаю, што гэта месца павінна стаць святым для ўсіх беларусаў. У 1935-1937 гг. адбыўся генацыд беларускага народа, лепшыя людзі Беларусі загінулі. І вельмі цяжка і балюча глядзець, што яны вось тут ляжаць.

Памятайма, каб не паўтарылася!

БХД праводзіць кампанію “Праўда пра Курапаты”
БХД праводзіць кампанію “Праўда пра Курапаты”

Болей навін