Права выбару: хрысціянскія дэмакраты дамагліся ў Оршы па вуліцы Пралетарская арганізацыі аднабаковага руху

16 кастрычніка 2017 13:32  |  Палітыка

Права выбару: хрысціянскія дэмакраты дамагліся ў Оршы па вуліцы Пралетарская арганізацыі аднабаковага руху

 

Беларускія хрысціянскія дэмакраты, пры падтрымцы “Права выбару”, разам з жыхарамі вуліцы Пралетарская ў Оршы больш за год дамагаліся абсталявання тратуараў для бяспечнага праходу па вуліцы. Пасля неаднаразовых зваротаў у Аршанскім райвыканкаме прайшла сустрэча актывістаў з прадстаўнікамі ўлады.

На сустрэчы чыноўнікі, спасылаючыся на тэхнічныя патрабаванні па ўстаноўцы тратуараў і адсутнасць сродкаў у гарадскім бюджэце, прапанавалі арганізаваць аднабаковы рух з нанясеннем адпаведнай разметкі для пешаходнай дарожкі.

«Цяпер устаноўленыя знакі. Будзем спадзявацца, што ў хуткім часе з’явіцца і адпаведная разметка», – адзначыў прэс-службе БХД каардынатар аргкамітэта ў Оршы Яўген Анішчанка.

Ён таксама заклікаў аўтамабілістаў, для якіх устаноўка знакаў выклікала нязручнасці, падумаць аб нязручнасцях, якія адчуваюць пешаходы, перасоўваючыся па вуліцы, асабліва дзеці і людзі сталага веку.

Болей навін