Права выбару: Сябры БХД ссунулі з мёртвай кропкі пытанне парковак у Фрунзенскім раёне Менска

15 лістапада 2017 14:10  |  Грамадства

Права выбару: Сябры БХД ссунулі з мёртвай кропкі пытанне парковак у Фрунзенскім раёне Менска

 

Кампанія за новыя паркоўкі ў Фрунзенскім раёне Менска, якую Беларуская хрысціянская дэмакратыя праводзіць ужо некалькі гадоў, дае свае вынікі. Чарговыя 300 подпісаў з заклікам да ўладаў звярнуць увагу на праблему на адсутнасць месцаў для паркоўкі, былі сабраныя ў верасні ў межах кампаніі «Права выбару».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Фрунзенскага раёна Аляксандр Некрашэвіч у адказ на зварот актывістаў БХД паабяцаў ўлічыць пры фармаванні праграмы добраўпарадкавання на 2018 год «патрэбы грамадзян ў дадатковых парковачных месцах на тэрыторыі, прылягаючай да мікрараёна Кунцаўшчына».

Апроч таго, ён адзначыў, што для забеспячэння бяспекі пешаходаў, выключэння пашкоджання, аднаўлення расліннага свету на тэрыторыях, прылягаючых да аб’ектаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і жылых дамоў усталёўваюцца супрацьпарковачныя слупкі.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні Камітэту архітэктуры і будаўніцтва Менгарвыканкаму Алена Сухадолава заявіла, што ў Кунчаўшчыне дадатковыя парковачныя месцы прадугледжаныя ў комплексе “ЕўраСіці”, дзе ўведзеная ў эксплуацыю аўтастаянка на 695 машына-месцаў, а таксама плануецца завяршыць у лютым 2018 года будаўніцтва паркінгу на 873 машына-месца і дадатковыя аўтастаянкі на 67 машына-месцаў.ог раёне, тады як раней улады не звярталі ўвагу на гэтую праблему.

Такім чынам, калі грамадства сапраўды ставіць пытанні перад уладамі і аказвае ціск праз СМІ, то гэтыя пытанні пачынаюць вырашацца. І хаця ў пытанні парковак яшчэ далёка да вырашэння праблемы, але рэальныя крокі ў гэтым напрамку ёсць.

 

Права выбару: Сябры БХД ссунулі з мёртвай кропкі пытанне парковак у Фрунзенскім раёне Менска
Права выбару: Сябры БХД ссунулі з мёртвай кропкі пытанне парковак у Фрунзенскім раёне Менска

 

 

Болей навін