Прэзентацыя “Беларусаліма” ў Менску сабрала сотні людзей

17 лістапада 2017 09:55  |  Галоўныя навіны

Прэзентацыя "Беларусаліма" ў Менску сабрала сотні людзей

Прэзентацыя рамана “Беларусалім”, які напісаў сустаршыня БХД Павел Севярынец, прайшла ў менскім Кангрэс-холе “Вікторыя” з удзелам 250-300 чытачоў.

На прэзентацыі выступілі адзін з заснавальнікаў БХД Аляксей Шэін, паэт і выдавец Міхась Скобла, сябра БХД і лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Урыўкі з рамана зачытвала жонка Паўла Воля Севярынец.
На прэзентацыі прысутнічалі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, кіраўнік Менскай арганізацыі і Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, сябры Нацыянальнай рады Мікалай Баўсюк, Сяргей Верамеенка, Андрэй Гайдукоў, Анатоль Астапенка, Яўген Анішчанка ды іншыя. Таксама прэзентацыю “Беларусаліма” наведалі Мікалай Статкевіч, Міхась Пастухоў, Алесь Чахольскі, Віктар Карніенка ды іншыя.
Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга рамана аб’ёмам каля 400 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.

Болей навін