Праграма БХД. У сферы аховы прыроды і экалогіі БХД выступае за:

22 лістапада 2017 08:29  |  Грамадства

Праграма БХД. У сферы аховы прыроды і экалогіі БХД выступае за:

 

11.5.1. – мінімізацыю уплываў на здароўе людзей катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, спыненне практыкі асваення небяспечных для жыцця тэрыторыяў, неабходнасць даследаванняў уплыву малых доз радыяцыі на чалавека, павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання на забруджаных тэрыторыях;

11.5.2. – міжнародную кааперацыю па праблеме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

11.5.3. – адмову ад рэалізацыі праекту Астравецкай АЭС;

11.5.4. – шырокае экспертнае і грамадскае абмеркаванне перспектыў развіцця атамнай энэргетыкі ў Беларусі, правядзенне ўсенароднага рэферэндуму па пытанні будаўніцтва атамнай станцыі;

11.5.5. – стварэнне экалагічнай паліцыі ў структуры Міністэрства ўнутраных спраў;

11.5.6. – партнёрства дзяржавы і грамадзянскай супольнасці у сферы аховы навакольнага асяроддзя;

11.5.7. – далучэнне Беларусі да еўрапейскай экалагічнай палітыкі і ўступленне ў Еўрапейскае агенцтва навакольнага асяроддзя;

11.5.8. – выкарыстанне рынкавых метадаў у экалагічнай палітыцы, а менавіта гандлёвых дазволаў (квот), экалагічных падаткаў, экалагічных субсідыяў і ільгот, схем адказнасці і кампенсацыі, прынцыпа “падзеленай адказнасці”;

11.5.9. – зніжэнне мытаў на аўтамабілі мінімум у 2 разы ад цяперашняга ўзроўню і адмену мыт на новыя аўтамабілі і аўтамабілі не старэйшыя за 5 гадоў;

11.5.10. – захаванне і абарону існуючых балотных экасістэмаў і аднаўленне асушаных балотаў там, дзе гэта магчыма і мэтазгодна;

11.5.11. – падтрымку біялагічнай разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету;

11.5.12. – узмацненне адказнасці як за жорсткае абыходжанне з жывёламі, так і за утрыманне небяспечных жывёлаў;

11.5.13. – стварэнне прыдатных пляцовак ў гарадах для выгула сабакаў, прытулкаў і могілак для хатніх жывёлаў;

11.5.14. – забарону ўтрымання ў гарадскіх кватэрах сабакаў небяспечных пародаў;

11.5.15. – развіццё экалагічнага турызму і развіццё зон адпачынку;

11.5.16. – захаванне ў беларускіх гарадах існуючых зялёных зонаў, недапушчэнне іх вырубкі пад будоўлі, а таксама павелічэнне колькасці паркаў і сквераў.

З Праграмы БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”, прынятай 13 чэрвеня 2015 года ў Менску.

Болей навін