Абраны новы старшыня Гарадзенскай гарадской суполкі БХД

23 лістапада 2017 07:48  |  Палітыка

Абраны новы старшыня Гарадзенскай гарадской суполкі БХД

 

18 лістапада ў Гародні прайшло паседжанне Гарадзенскай гарадской суполкі аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.

На сустрэчы разглядаўся шэраг пытанняў, сярод якіх: магчымасць удзелу актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў якасці кандыдатаў і назіральнікаў пад час мясцовай перадвыбарчай кампаніі 2018 года; справаздача дзейнасці Сяргея Верамеенкі на пасадзе кіраўніка Гарадзенскай гарадской суполкі; выбары кіраўніка Гродзенскай гарадской суполкі на наступныя 4 гады (2017-2021).

У выніку абмеркавання першага пытання сябры агкамітэту пацвердзілі ўдзел у кампаніі па розных накірунках: вылучэнне кандыдатаў ды падтрымка працэсу незалежнага назірання за працэсам галасавання. На думку большасці тых, хто выказаўся, такая неабходнасць выходзіць з прычыны актывістам трымаць пастаянную інфармацыйную сувязь з жыхарамі горада, каб быць гатовымі ўдзельнічаць у рэальных працэсах дэмакратызацыі пры ўмове свабодных выбараў, а з імі магчымасці ўзначаліць дэмакратычныя структуры на мясцовым узроўні.

На паседжанні была дадзена ацэнка дзейнасць Гарадзенскай гарадской суполкі за перыяд 2013 – 2017 гады. У выніку галасавання праца за апошнія 4 гады была адзінагалосна прызнаная задавальняючай.

Таксама сябрамі суполкі быў абраны новы старшыня аргкамітэту БХД па Гародні і Гродзенскаму раёну на новую кадэнцыю: 2017-2021 гады. Большасцю галасоў (1 устрымаўся) ім стаў Яўген Дудкін.

“Дзякую сябрам за аказаную мне падтрымку. Цяпер важна зрабіць аналіз магчымасцей гарадской суполкі, вылучыць моцныя і слабыя бакі, вызначыць перспектывы і аб’ектыўныя праблемы, праглядзець, а можа і перагледзець з іх улікам стратэгію будучых дзеянняў. Для нас важны кожны чалавек. Таму магчымасць чалавека – галоўны камень фундамента нашай дзейнасці. Зыходзячы з гэтага мы як заўжды працягнем садзейнічанню стварэнню і развіццю ў Беларусі моцнай сям’і. А будуць моцныя сем’і – будзе моцная Беларусь!” – адзначыў новы старшыня.

Болей навін