26 лістапада – Беларусалім і сустрэчы да 100-годдзя БХД у Глыбокім, Шаркаўшчыне, Мёрах

24 лістапада 2017 08:08  |  Галоўныя навіны

26 лістапада – Беларусалім і сустрэчы да 100-годдзя БХД у Глыбокім, Шаркаўшчыне, Мёрах

 

У нядзелю 26 лістапада пройдуць першыя прэзентацыі рамана Паўла Севярынца “Беларусалім” у рэгіёнах, а таксама мерапрыемствы да 100-годдзя БХД. Сустрэчы запланаваныя: 11.00 – Глыбокае (вул. Мінская, 8), 15.00 – Шаркаўшчына (1 завулак Кірава, 6), 19.00 – Мёры (вул. Брынкевіча, 2).

На сустрэчах будуць прэзентаваныя кнігі па гісторыі БХД да 100-годдзя партыі, факсіміле газеты БХД “Крыніца”, адбудзецца дыскусія адносна апошніх падзеяў у краіне і абмеркаванне з’езда партыі, прызначанага на 23 снежня .

Уваход вольны.

 

 

Болей навін