У Магілёве стартаваў новы сацыяльны праект (фота)
23 лістапада ў Магілёве адбылася чарговая сустрэча актыву маладзёжнай і сеньёрскай арганізацый БХД горада. Мэтай сустрэчы быў пачатак працы над новым сацыяльным праектам па развіцці дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
Знаёмства з гісторыяй такога віду мастацтва як выцінанка (выразанне з паперы) дапаможа зрабіць вокны дамоў навагоднімі, а зімовыя святы больш маляўнічымі і ўтульнымі.
Да сярэдзіны снежня пройдуць майстар-класы і круглыя сталы, падчас якіх сябры маладзёжнай і сеньёрскай арганізацый вырабяць навагоднія выцінанкі. Усе вырабы будуць падораны для афармлення навагодніх вокнаў і холаў у дзіцячыя ўстановы аховы здароўя Магілёва.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з гэтым старадаўнім выглядам дэкаратыўнага мастацтва і дапамагчы стварыць святочны настрой хворым дзеткам.