Павел Севярынец выступіў на мітынгу ў Слуцку
Сустаршыня БХД Павел Севярынец узяў удзел у акцыі памяці герояў Слуцкага збройнага чыну. Разам з шэрагам сябраў БХД ён наведаў Грозава і Семежава, а таксама выступіў на мітынгу ў Слуцку.
“Слуцкія паўстанцы пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына – сказаў Павел Севярынец – і гэтым яны насьледавалі Ісуса Хрыста, Які пайшоў на крыж за ўсіх нас. Прыйдзе час, і імёнамі гэтых герояў будуць названыя вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў.”