Прэзентацыі “Беларусаліма”, сустрэчы да 100-годдзя БХД і абмяркаваннi мясцовых кампанiй партыі прайшлі ў Глыбокім, Шаркаўшчыне, Мёрах
Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова правялі ў Глыбокім, Шаркаўчыне і Мёрах сустрэчы да 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і прэзентацыі раману “Беларусалім”, а таксама абмяркаваліправядзенне мясцовых кампаній з лідэрамі і актывістамі БХД.
Акрамя таго, кіраўніцтва БХД наведала вёску Бабруйшчына ў Глыбоцкім раёне, жыхары якой папрасілі партыйцаў пра дапамогу: муж кіраўнічкі тутэйшага сельскага выканкаму, патрабуе з іх грошы за адпачынак і лоўлю рыбы на бліжэйшым возеры.