Віншуем з днём народзінаў Барыса Гарбачэўскага!

29.11.2017, 06:24  |  Навіны » БХД

Віншуем з днём народзінаў Барыса Гарбачэўскага!Віншуем з днём народзінаў сябра ўправы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віктара Гарбачэўскага! Жадаем яму Божага дабраславення ў дзейнасці, моцнай веры і здароўя!

Віктар Гарбачэўскі – эканаміст, прадпрымальнік, дыякан царквы, 3 2016-га года - кіраўнік Берасцейскай абласной арганізацыі БХД і сябра Управы БХД. 

Гарбачэўскі Віктар Віктаравіч нарадзіўся 28.11.1974 г. ў Рагачове, Гомельскай вобласці, у сям'і эканаміста і настаўніцы. 

У 1996 г. скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці  эканоміка і кіраванне прадпрыемствам.

У 1997-2002 гг. працаваў эканамістам у ААТ «Кобрынская швейная фірма Лона». У 2002-2005 гг. - эканамістам ТАА «Амега-сэрвіс». У 2005-2008 гг. працаваў спецыялістам па збыце СП «ПП Палессе». У 2008-2012 гг. - начальнікам планава-эканамічнага аддзела ААТ «Кобрынаграмаш».  У 2012-2013 гг працаваў начальнікам аддзела маркетынгу ААТ «Кобрынаграмаш».

У траўні 2008 г. скончыў Духоўную навучальную ўстанову «Біблейскі каледж» Аб’яднання хрысціянаў поўнага Евангелля з прысваеннем кваліфікацыі служыцель царквы і місіянер.

Дыякан царквы «Воля Ісуса» горада Жабінка.

Ажаніўся 04.11.1994 г, жонка Гарбачоўская Святлана Віктараўна, двое дзяцей - Барыс (31.12.1995) і Маша (03.05.2001).

З 1996 г. пражывае ў г. Кобрыне.

У 2013 годзе далучыўся да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, сябра Рады Кобрынскай гарадской арганізацыі БХД. У 2015-ым абраны кіраўніком Берасцейскай абласной арганізацыі БХД, у 2016-ым – кіраўніком Эканамічнай камісіі БХД і сябрам Управы БХД.

Сябра Рады прафсаюза прадпрымальнікаў “Салідарнасць”.

Паводле аўтабіяграфіі

Навіны па тэме