“Трэба, каб нехта працаваў дзеля людзей”
“Трэба, каб нехта працаваў дзеля людзей”. З такой устаноўкай прапрацаваў свой чатырохгадовы дэпутацкі тэрмін адзіны незалежны дэпутат мясцовага савета ў рэспубліцы, жыхар вёскі Кабакі Валер Білібуха з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
І людзі гэта ацанілі і прапанавалі яму балатавацца не толькі ў мясцовы, але і ў раённы савет:
– Білібуху будзем вылучаць далей. Няхай ідзе вышэй. Гэты чалавек, сапраўды, – за людзей. Ён клапоціцца і пра дарогі, і з любым пытаннем да яго звярніся, ён дапаможа. Пракансультуецца і нам растлумачыць. Вось такія людзі патрэбныя, а не “прызначэнцы” зверху. Гэтыя ні слова за чалавека не скажуць!
– Валера малайчына. Ён шмат для нас зрабіў. Заўсёды дапаможа, калі папросіш.
Сам Валер Білібуха лічыць, што толькі незалежныя дэпутаты будуць бараніць інтарэсы выбаршчыка. Бо маюць прынцыповую грамадзянскую пазіцыю. “Празначэнцы” ад улады толькі адседжваюць свой тэрмін, ствараючы імідж пустога дадатку да ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя
<!–[if !supportLineBreakNewLine]–>
<!–[endif]–>