У Віцебску на пікет Алены Шабуні прыйшлі супрацоўнікі КДБ (фота)

20 снежня 2017 19:01  |  Палітыка

У Віцебску на пікет Алены Шабуні прыйшлі супрацоўнікі КДБ (фота)

20 снежня ў Віцебску адбыўся пікет па зборы подпісаў за вылучэнне прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, актывісткі кампаній і ініцыятыў Алены Шабуні па Школьнай акрузе №22 у Віцебску (мікрараён Білева).

“Гэта быў пікет-перформанс, бо на пікеце выбарцам Алена паказвала адмысловы ключ ад амбулаторыі (ужо працуе), дзіцячага садку (вядуцца ўнутраныя работы) і школы (узноўлена будаўніцтва). Гэтыя аб’екты ўзніклі тут, дзякуючы намаганням  актывістаў БХД, у тым ліку і Алены Шабуні. Некаторыя нас пазнавалі, ахвотна падтрымлівалі Алену. Як і паўсюль ад пікета нехта шарахаўся, ахова з крамы, ля якой мы паставілі свой пікет, не ведала, як ім рэагаваць: выбягалі на прыступкі, пазіралі, цэліліся тэлефонамі, але падысці ніхто не наважыўся. Наважыліся падысці віцебскія знаёмыя з КДБ. паміж намі названыя Штэпсель і Тарапунька. Канешне, аніякага супадзення з арыгіналам, толькі рост. Ніяк не адрэагаваўшы на прапанову падтрымаць прамоўцу, збеглі пасля таго, як мы іх пазналі. За дзвярыма крамы хаваліся і назіралі стукачы. У Віцебску – без пераменаў. Але і пікет не апошні!” – адзначыла каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Актывісткі таксама прапаноўвалі мінакам азнаёміцца з улёткамі  ініцыятывы “Жанчыны супраць фальсіфікацый” з прапановай задумацца над важнымі пытаннямі па адказнасці кожнага за будучыню.

Болей навін