У Гародні не зарэгістравалі ініцыятыўную групу актывіста БХД

21 снежня 2017 16:00  |  Палітыка

У Гародні не зарэгістравалі ініцыятыўную групу актывіста БХД

 

У Гародні не зарэгістравалі ініцыатыўную групу прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўгена Юнцэвіча для збору подпісаў па вылучэнні яго ў якасці кандыдата ў дэпутата ў Гродзенскі гарадскі савет дэпутатаў на той падставе, што “працуе ў горадзе Гродна не па кантракце”.

Актывіст звярнуўся са скаргай, на што ў гарадской выбарчай акрузе абяцалі на працягу 10 дзён перагледзіць сваё рашэнні.  “Чакаем вынікаў”, – адзначыў каардынатар БХД у Гародні Яўген Дудкін.

Між тым ініцыятыўная група актывісткі Ганны Фешчанка была зарэгістравана па Спартыўнай выбарчай акрузе №19 у Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў. 

А на сустрэчы 20 снежня гарадзенскія актывісты БХД абмеркавалі далейшую дзейнасць прамоўцаў БХД і сябраў іх ініцыятыўных груп – чальцоў Правацэнтрыскай кааілыі. Таксама падсумоўвалі папярэднія вынікі збору подпісаў заснавальнікаў партыі, паведаміў Сяргей Верамеенка.

 

У Гародні не зарэгістравалі ініцыятыўную групу актывіста БХД

 

 

 

Болей навін