Алена Шабуня: у Білева вельмі патрэбная і жаночая кансультацыя, і дзіцячая паліклініка (відэа)
У Віцебску подпісы за вылучэнне па Школьнай акрузе № 22 збірае сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Шабуня. Сваіх выбарцаў патэнцыйная кандыдатка вітала адмысловым ключом, які сімвалізуе абʼекты, што паўсталі ці хутка паўстануць дзякуючы намаганням БХД.
«Шмат гадоў мы ў Білева збіраем подпісы, каля 10-ці тысяч подпісаў мы сабралі, каб у Білева пабудавалі яшчэ адну школу хаця б, каб пабудавалі яшчэ дзіцячыя садкі. Вельмі тут патрэбная паліклініка – і жаночая кансультацыя, і дзіцячая паліклініка», – апісвае праблемы раёну спадарыня Шабуня.