Вольга Кавалькова абраная сустаршынёй БХД (фотарэпартаж)

23 снежня 2017 20:44  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова абраная сустаршынёй БХД (фотарэпартаж)

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на сваім з’ездзе 23 снежня зрабіла ўжо сёмую спробу рэгістрацыі ў Беларусі. На ўсе мінулыя спробы БХД атрымлівала адмовы ад міністэрства юстыцыі. У агуле, калі ўлічваць спробы рэгістрацыі нацыянальных, рэгіянальных ды моладзевых аб’яднанняў, хрысціянскім дэмакратам адмаўлялі ў рэгістрацыі больш за 20 разоў.

З’езд быў прымеркаваны да 100-годдзя з моманту ўтварэння ў 1917 годзе міжваеннай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якая да 1939 года дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

На з’ездзе 23 снежня быў пашыраны да чатырох чалавек склад кіраўніцтва партыі. Новай сустаршынёй (дагэтуль хрысціянскіх дэмакратаў узначальвалі Георгі Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец) была абраная былая каардынатар БХД па Мінску і кіраўніца Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, якая ў партыі займалася сацыяльнымі кампаніямі (“У абарону жыцця”, “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”, “За якасную медыцыну”, “За чыстую ваду і іншымі).

У сваім выступе перад дэлегатамі з’езду яна адзначыла важнасць працаваць над зменамі заканадаўства і дзяржаўнай палітыкі, нават не будучы ва ўладзе – тут і цяпер. У прыватнасці, яна вылучыла праблемы, з якімі сутыкаюцца хрысціянскія канфесіі Беларусі. “У пратэстанцкіх канфесій гэта праблемы з афіцыйнай дзейнасцю, рэгістрацыяй, атрыманнем памяшканняў, у каталікоў – праблема замежных святароў патрапіць у краіну і стала ды нармальна тут працаваць, у праваслаўных – праблемы з перадачай маёмасці. І хочацца паспрыяць вырашэнню гэтых пытанняў. Для гэтага нам патрэбны добры закон аб свабодзе веравызнанняў, які б даваў роўныя ўмовы для развіцця ўсіх хрысціянскіх канфесій”, – заявіла Вольга Кавалькова.

Галоўнымі ж прынцыпамі, якімі мусяць кіравацца БХД у сваёй дзейнасці, на яе думку мусяць быць адкрытасць і прафесіяналізм. “Для таго, каб змяняць грамадства, недастаткова толькі крытыкаваць уладу. Неабходна мець якасныя і прафесійныя прапановы па вырашэнні гэтых праблем”,  – адзначыла яна, дадаўшы неабходнасць прыўносіць хрысціянскія каштоўнасці ва ўсе сферы грамадства.

Таксама на з’ездзе былі ўнесеныя змены ў праграму БХД, абноўлены склад Нацыянальнай рады і рэвізійнай камісіі, зацверджаны шэраг заяў адносна сітуацыі ў Беларусі, падведзеныя вынікі мінулай дзейнасці і акрэсленыя планы на будучыню.

Фота Надзеі Гацак, Krynica.info

Болей навін