Юрый Губарэвіч: БХД даўно заваявала права быць зарэгістраванай
Беларускія хрысціянскія дэмакраты даўно заваявалі права быць зарэгістраванай партыяй і дзейнічаць легальна ў Беларусі. Праг эта 23 снежня на з’ездзе партыі БХД заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. «Я перакананы, што з Божай ласкай, з Божай падтрымкай у вас усё атрымаецца», – сказаў ён.
Лідар РЗС нагадаў, што БХД і Рух, нягледзячы на былыя цяжкасці ў дачыненнях, аб’ядналі ў межах Правацэнтрысцкай кааліцыі супольныя каштоўнасці, мэты і бачанне Беларусі незалежнай еўрапейскай краінай. «У нас наперадзе вельмі добрыя перспектывы, але і вельмі моцныя выбрабаванні. Падчас прэзідэнцкай кампаніі нам трэба паказаць прыклад еднасці», – дадаў ён.
У сваю чаргу старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў важнасць з’яўлення пазітыўнай ідэі, якую б патрымлівала большасць, замест ідэі з негатыўным пасланнем. «Было б вельмі добра, каб мы гаварылі падчас усіх палітычных партый гаварылі людзям пра права выбару», – заявіў ён, што без гэтага не будзе ніякіх зменаў.
Ён таксама падкрэсліў важнасць умацавання Правацэнтрысцкай кааліцыі знізу. «Калі мы будзем разам, мы здолеем зрабіць шмат», – сказаў лідар АГП.
А лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч заклікаў удзельнікаў з’езду зрабіць першы крок – выйсці і паўсюль размаўляць па-беларуску. «Два мільёны чалавек хочуць адзінай дзяржаўнай беларускай мовы, але ці чуем мы яе столькі? Людзі не хочуць рабіць першы крок, хочуць дзясяты і каб адразу пераможны. Мы ўсе можам выйсці і, нягледзячы на ўсе ўмовы, зрабіць першы крок, сказаць “дзякуй”, “калі ласка” – і за гэтым першым крокам будзе перамога», – дадаў ён.