Галоўнае – звярнуць увагу выбарнікаў на альтэрнатыўнага кандыдата (відэа)
У Горадні ў мікрараёне Альшанка падчас пікету збіралі подпісы за старшыню абласной філіі беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Яўгена Дудкіна.
«Я думаю, шанцы ёсць. Самае галоўнае, што ёсць падтрыманне людзей. Чаму? Па-першае, ёсць праблемы, якімі я заняўся, і людзі падтрымалі, ёсць вынік. Людзі бачаць, што дэпутаты, прызначаныя ўладамі, не спраўляюцца, нават не звяртаюць увагі на іх», – даводзіць 28-гадовы гісторык Яўген.
Як рэагуюць звычайныя беларусы на кампанію, якую разгарнулі апазіцыйныя кандыдаты – глядзіце ў відэаматэрыяле «Аб’ектыву»
Тэрмін вылучэння кандыдатаў – да 8-га студзеня ўлучна. Пасля распачнецца перыяд агітацыі. Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі маюць адбыцца 18-га лютага 2018-га года.
Лола Бурыева, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum