Сябры БХД у Слоніме ўжо сабралі неабходныя для вылучэння подпісы
Зарэгістраваныя дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў ад БХД у Слоніме Алеся Масюка і Міхаіла Сашко.
Сябры ініцыятыўных груп актыўна збіраюць подпісы. Актыўнасць праяўляюць і самыя Алесь Масюк і Міхаіл Сашко. Па іх словах, кожны ўжо сабраў па 100 і больш подпісаў.
Да 8 студзеня 2018 года подпісы будуць перададзены ў Слонімскую раённую выбарчую камісію.