Лідар ХДР Славакіі: БХД можа заўсёды разлічваць на нашу падтрымку

26 снежня 2017 15:43  |  Палітыка

Лідар ХДР Славакіі: БХД можа заўсёды разлічваць на нашу падтрымку

 

Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху (KDH) Славакіі Алойз Гліна звярнуўся з лістом да Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і асабіста да новаабранай сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай:

Паважаная спадарыня Вольга Кавалькова,

ад імя Хрысціянска-дэмакратычнага руху (KDH) Славакіі я хацеў бы павіншаваць Вас з абраннем ў якасці сустаршыні БХД падчас з’езду вашай партыі.

Мы выдатна разумеем цяжкасці, з якімі БХД прыйдзецца сутыкнуцца на шляху да атрымання ўрадавай рэгістрацыі ў якасці афіцыйнай палітычнай партыі. Да 1989 года у Славакіі была такая ж сітуацыя. Важна памятаць, што ёсць яшчэ краіны ў Еўропе, дзе сітуацыя не змянілася!

Мы жадаем Вам, каб гэтая спроба рэгістрацыі – пад нумарам сем, а лічба сем у Бібліі  сімвалічна азначае паўнату – прынесла БХД заслужаны поспех. Мы жадаем Вам таксама поспехаў і ўсяго найлепшага на новай і нялёгкай пазіцыі.

Мы вельмі занепакоеныя развіццём дэмакратыі ў вашай краіне на працягу дзесяцігоддзяў. Вы і вашыя калегі заўсёды могуць разлічваць на падтрымку нашай партыі ў выпадку неабходнасці. Я хацеў бы запэўніць Вас аб нашай гатоўнасці аказваць падтрымку вашай партыі ў якасці члена сям’і ЕНП на ўнутраным і міжнародным узроўні.

У рэшце рэшт, мы жадаем Вам і ўсёй партыі БХД  мірнага і блаславёнага свята Божага нараджэння!

З найлепшымі пажаданнямі,

Алаіз Гліна,

 

Прэзідэнт KDH

Болей навін