29 снежня Севярынец правядзе аўтограф-сесію ў падтрымку ТБМ
У пятніцу 29 снежня ў Менску на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13 – метро “Плошча Перамогі”) з 17.00 да 18.30 Павел Севярынец правядзе аўтограф-сесію ў падтрымку Таварыства Беларускай Мовы.
Частка грошай ад продажу кнігаў будзе ахвяраваная на падтрымку ТБМ. Зараз Таварыства мае асаблівую патрэбу ў нашай салідарнасці!
Можна будзе прынесьці на подпіс альбо набыць кнігі:
– “Беларусалім. Золак” (у цвёрдай ці мяккай вокладцы)
– “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017”
– “Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”
– “Беларуская хрысціянская азбука”
– “Люблю Беларусь”