У Магілёве і раёне праходзяць кампаніі прамоўцаў БХД
У Магілёве і Магілёўскім раёне зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па вылучэнні хрысціянскіх дэмакратаў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Сярод пяці ініцыятыўных групаў Вікторыя Шэвялевіч вылучаецца ў Магілёўскі абласны савет, Віктар Грэкаў – у Магілёўскі гарадскі. Сяргей Ігнатаў і Таццяна Ша́мбалава вылучаюць свае кандыдатуры ў Буйніцкі й Княжыцкі адпаведна сельскія саветы Магілёўскага раёна.
Зараз пачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пры абыходзе шматкватэрных дамоў. Таксама прамоўцы БХД збіраюць подпісы жыхароў за вырашэнне мясцовых праблемаў. У найбліжэйшы час запланавана правядзенне пікетаў па зборы подпісў, сустрэч з жыхарамі акругаў і шэраг іншых мерапрыемстваў па зборы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне сябраў аргкамітэту БХД кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.
На фота збірае подпісы Віктар Грэкаў.