Усе віцебскія прамоўцы БХД справіліся са зборам подпісаў (фота)

28 снежня 2017 12:24  |  Палітыка

Усе віцебскія прамоўцы БХД справіліся са зборам подпісаў (фота)

 

Віцебскія прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірына Захарава, Алена Янушкоўская ды Алена Шабуня ўжо справіліся са зборам подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты. Пра гэта паведаміла кіраўніца БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Усе віцебскія прамоўцы БХД справіліся са зборам подпісаў (фота)

 

“І калі Ірыну Захараву як вельмі адказную старэйшую дома ведае яе дом і наваколле, Алену Янушкоўскую ўжо пазнаюць у аўтобусах і маршрутках, Алену Шабуню ведае Білева, дзе актывісты БХД ў рамках розных кампаній дамагліся і адкрыцця медыцынскіх офісаў (пакуль замест паліклінікі), і ўзнаўлення будаўніцтва дзіцячага садка, і школы, і больш-менш нармалёвага руху грамадскага транспарту. Таму два вечары паходаў ад дзвярэй да дзвярэй далі неабходную колькасць подпісаў Алене Шабуні. Але вырашана працягнуць гэтую частку кампаніі, бо ёсць у нас яшчэ адзін клопат, каб прымусіць віцебскія ўлады зрабіць бюджэт празрыстым”, – адзначыла яна.

Усе віцебскія прамоўцы БХД справіліся са зборам подпісаў (фота)

 

“Не першую выбарчую кампанію праводзяць сябры БХД тут. Нехта пазнае адразу, нехта ўзгадвае ды нахвальвае, а ёсць і тыя, каму “звязацца” з нашай камандай азначае страту працы і розныя непрыемнасці. Ставімся з разуменнем, хаця і прапануем вучыцца адстойваць сваё права выбару”, – дадала Таццяна Севярынец.

На здымках прамоўца Алена Шабуня і яе памочнікі ў час абыходу кватэр.

 

 

Болей навін