У Слоніме на пікетах БХД лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі (фота)
У Слоніме 28 снежня на вуліцы Брэсцкая прайшоў пікет у падтрымку прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міхаіла Сошкі, паведаміў актывіст Сяргей Верамеенка.
Міхаіл Сошка 28 гадоў з невялікім перапынкам працаваў слесарам на Слонімскай камвольна-прадзельнай фабрыцы. У 2016 годзе з ім ў парушэнне працоўнага заканадаўства не працягнулі кантракт.
На дадзены момант ён беспрацоўны, але актыўна займаецца праваабарончай дзейнасцю: адстойвае правы шматдзетных сямей, несправядліва звольненых работнікаў. Прымаў актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскай кампаніі супраць Дэкрэта №3.