“Сорамна тапіць за камуністаў”: У Менску прайшоў пікет БХД за чыстую ваду (відэа)

29 снежня 2017 15:18  |  Палітыка

"Сорамна тапіць за камуністаў": У Менску прайшоў пікет БХД за чыстую ваду (відэа)

 

У Менску 28 снежня ў мікрараёне Каменная Горка каля гіпермаркету “Мацярык” прайшоў пікет у падтрымку прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяны Усіновіч.

На пікеце сярод іншага збіраліся подпісы ў межах кампаніі “За чыстую ваду” за паляпшэнне якасці пітной вады.

 

Побач стаяў адзінокі камуністычны пікет, але, як адзначыў адзін з тых мінакоў, хто падтрымаў прамоўцу БХД, “сорамна ў ХХІ стагоддзі тапіць за камуністаў”. Таксама ён выказаў падтрымку і грамадскай кампаніі хрысціянскіх дэмакратаў.

 

Болей навін