Алена Янушкоўская: я не магу застацца ў баку і буду змагацца за нашы правы (відэа)

29 снежня 2017 15:36  |  Палітыка

Алена Янушкоўская: я не магу застацца ў баку і буду змагацца за нашы правы (відэа)

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская, якая балатуецца ў Заронаўскі сельсавет і Віцебскі райсавет, звярнулася з відэазваротам да выбаршчыкаў сваіх акруг.

“Я падзяляю хрысціянскія погляды, лічу сваім абавязкам дапамагаць людзям. У гэты цяжкі час не магу заставацца збоку. Краіну ліхаманіць, і перадусім зноў церпяць жыхары сяла. За сваю невыносную працу яны атрымліваюць грашы. Да гэта цяжка дадаць найцяжэйшыя ўмовы пражыцця, адсутнасць нармальных дарог, вадаправоду, жудаснай якасці пітная вада, немагчымасць скарыстацца нармальнай медыцынай. Даброты цывілізацыі недасяжныя большасці з нас”, – падкрэсліла яна.

 

Паводле яе, да гэта яшчэ дадалося беспрацоўе. “Стратныя калгасы ліквідуюцца, людзей выкідаюць на вуліцы без сродкаў на існаванне. Я не магу з гэтым мірыцца і адказна заяўляю: я буду змагацца за нашы правы. Я ведаю, што я не адна, я ведаю, што вакол шмат актыўных, неабыякавых людзей. Дзякуй вам за падтрымку і салідарнасць”, – заявіла Алена Янушкоўская.

 

 

Болей навін