У Менску прайшоў пікет за лепшую якасць медычнага абслугоўвання (фота, відэа)
У Менску 29 снежня ў мікрараёне Шабаны калі гіпермаркету ProStore прайшоў пікет прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандра Кавалькова, які ўздымае пытанне адсутнасці добрага медычнага абслугоўвання і дзіцячай паліклінікі.
На пікеце, апроч подпісаў у падтрымку актывіста БХД, збіраліся подпісы і ў падтрымку кампаніі за лепшую якасць медычнага абслугоўвання. Летам ужо з ініцыятывы Аляксандра Кавалькова ў Шабанах было сабрана каля 550 подпісаў у падтрымку будаўніцтва ў Шабанах дзіцячай паліклінікі.
Агулам, як распавёў каардынатар БХД у Менску Дзяніс Садоўскі, за час мясцовай кампаніі ў Менску адбылося больш за 20 пікетаў хрысціянскіх дэмакратаў, у тым ліку чатыры пікеты прайшлі 29 снежня.