Вікторыя Шэвялевіч: я ўдзельнічаю ў мясцовай кампаніі, каб у мікрараёне Казіміраўка пабудавалі паліклініку (фота, відэа)
30 снежня ў Магілёве прайшоў пікет у падтрымку прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вікторыі Шэвялевіч. Як прызналася ў сваім звароце актывістка, яна вырашыла ўдзельнічаць у мясцовай кампаніі, каб у магілёўскім мікрараёне Казіміраўка пабудавалі паліклініку.
“Я б хацела паскорыць будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Казіміраўка. У 21-м стагоддзі кожны чалавек мае права на якасную медыцыну. Мікрараён Казіміраўка вельмі хутка расце, але ўлады нічога не робяць для паляпшэння інфраструктуру. Гаротнае становішча з паліклінікай. Сталыя людзі, пенсіянеры, сем’і з дзецьмі мусяць ездзіць далёка ў горад, каб патрапіць на прыём да лекара. Вельмі кепская сітуацыя і са школай № 19, якая перапоўненая. І гэта таксама патрабуе вырашэння. Няма дарог, няма ўзбочын, адсутнічаюць прыпынкі і асвятленне – усё гэта мікрараён Казіміраўка”, – заявіла Вікторыя Шэвялевіч.
Але, паводле яе, усе гэтыя праблемы можна вырашыць разам з людзьмі, разам з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй.