У дэпутата ад БХД разрэзалі напалам акругу
Валер Білібуха з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, адзіны ў Беларусі дэмакратычны дэпутат мясцовага савета (аграгарадок Кабакі Бярозаўскага раёна), сабраў подпісы вяскоўцаў пад пратэстам да Першамайскай “тэрытарыяльнай выбарчай камісіі”.
Аказваецца, ягоную акругу, дзе ён як дзеючы дэпутат 4 гады паспяхова дамагаўся ад уладаў паляпшэння ўмоваў жыцця вяскоўцаў, разрэзалі напалам – і перадалі некалькі вуліцаў суседняй акрузе.
– Улады свядома робяць гэта, – кажа Валер Білібуха. – Бо ведаюць, што людзі мяне падтрымліваюць. Ніхто не ведаў пра такое махлярства з межамі акругі – людзі даведаліся ад мяне і абурыліся. Улада разбурае працу, бо баіцца альтэрнатывы.