Жыхары Магілёва просяць дапамогі ў прамоўцаў БХД

05 студзеня 2018 16:05  |  Палітыка

 

Жыхары Магілёва просяць дапамогі ў прамоўцаў БХД

 

 

У Магiлёве у мікрараёне Казіміраўка падыходзіць да завяршэння збор подпісаў за вылучэнне ў гарадскi савет прамоўцы БХД Віктара Грэкава, якi вылучаецца па Сараканайскай выбарчай акрузе №15.Гэты мікрарайён з’яўляецца новабудоўляй, і як, напэўна, у большасці новабудоўляў, у ім адсутнічаюць многія сацыяльныя аб’екты і ў тым ліку комплексная паліклініка. Жыхары гэтага мікрараёна, а гэта ў першую чаргу пенсіянеры і маладыя сем’і з дзецьмі, зараз павінны ездзіць да лекараў у розныя ўстановы горада.

Прамоўцы БХД у межах мясцовай кампанii дамагаюцца вырашэння гэтай праблемы. Сябры ініцыятыўнай групы адзначаюць, што жыхары мікрараёна вельмi актыўна падпiсваюцца  як за будаўніцтва ў ix мікрараёне паліклінікі, так і за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Грэкава Віктара.

 

Падчас кампанii выбаршчыкi звяртаюцца да сябраў БХД па дапамогу ў вырашэннi iншых праблем на акрузе. Напрыклад, жыхары дома №32 па вулiцы Мінская шаша паскардзіліся на знiкненне з пад’езда ацяпляльных батарэй, за якiя яны ў свой час заплацілі ўласныя грошы. Таксама скардзяцца на дрэнны стан пад’ездаў і просяць дапамогi ў тым, каб дамагчыся іх рамонту.

 

Жыхары Магілёва просяць дапамогі ў прамоўцаў БХД

 

Болей навін