Таццяна Севярынец: жыхары акругі вельмі спадзяюцца пабачыць Алену Янушкоўскую дэпутатам
4 студзеня прамоўца БХД, удзельніца кампаніі “Права выбару” Алена Янушкоўская падала пакет дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Віцебскага райсавета па Заронаўскай выбарчай акрузе №9 і ў Заронаўскі сельсавет.
Крыху пазней яна плануе падаць дакументы ў абласны савет па Ноўкінскай выбарчай акрузе №6.
“Алена – адзіны прэтэндэнт адразу ў тры саветы ад прамоўцаў БХД па Віцебшчыне. Аднавяскоўцы і жыхары Заронаўскай акругі вельмі спадзяюцца пабачыць яе не толькі ў спісах кандыдатаў, але і ў спісах дэпутатаў, бо давяраюць менавіта ёй”, – адзначыла каардынатар БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец.