Са святам Раства Хрыстовага!

07 студзеня 2018 13:57  |  Галоўныя навіны

Са святам Раства Хрыстовага!

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх, хто сёння святкуе нараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста, – са святам!

Яго прыход незваротна змяніў свет, доказам чаго з’яўляецца ў тым ліку і тое, што нават няверуючыя ў Ісуса Хрыста адлічваюць гады ад Яго нараджэння.

У сённяшні святочны дзень жадаем усім нам натхніцца словамі Хрыста аб самаахвярнасці і любові ў дачыненні да бліжніх, стаць сапраўднай соллю беларускай зямлі, каб з Божай дапамогай змяняць Беларусь да лепшага – да краіны, у якой паважаюць жыццё ад моманту зачацця да моманту натуральнай смерці, дзе ўсе роўныя перад законам і няма карупцыі, дзе не кіруюць хлусы і крывадушнікі, на плошчах якой няма месца сатанінскім ідалам.

Жадаем усім сябрам БХД, нашым сябрам і прыхільнікам, усім беларусам і людзям добрай волі Божых дабраславенняў, любові адно да аднаго, веры і надзеі!

Жыве Беларусь!

 

Жыве з Богам!

Болей навін