На Раство святы Мікола й Дзед Мароз збіралі подпісы за прамоўцу БХД (фота)

08 студзеня 2018 06:53  |  Палітыка

На Раство святы Мікола й Дзед Мароз збіралі подпісы за прамоўцу БХД (фота)

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Шамбалава вылучаецца ў Княжыцкі сельскі савет Магілёўскага раёну ад вёсак Ільінка й Сенькава. На свята Раства Хрыстова збіраць подпісы выбаршчыкаў ёй дапамагалі святы Мікола й Дзед Мароз.

Жыхары абураліся, што праблем у іх вёсках шмат, а дапамогі ад дзейнага дэпутата – аніякай. У абедзвюх вёсках вельмі дрэнная якасць пітной вады – неабходна будаўніцтва станцыі абезжалезвання, і ўжо колькі год няма крамаў, толькі два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка. Сенькаўцы шмат год дамагаюцца рамонту дарогі да сваёй вёскі. А ў Ільінцы дарогу да могілак па-просту… узаралі.

– Дзе нашыя дэпутаты? Цяперашняя дэпутатка ўжо трэці ці чацвёрты тэрмін у сельсавеце, а мы яе на вочы не бачылі аніводнага разу! – абураліся ільінцы.

Таццяна Шамбалава вядомая мясцовым жыхарам як актыўны чалавек, які шмат год уздымае перад уладамі праблемы акругі, шэраг з якіх былі паспяхова вырашаны. Таму людзі вельмі ахвотна падпісваліся за яе вылучэнне, выказваючы спадзеў на тое, што дэпутацкія паўнамоцтвы дадуць прамоўцы значна больш магчымасцяў для працы па паляпшэнні жыцця ў ix вёсках.

Болей навін