Пётр Папраўка пікетамі нагадвае фальсіфікатарам пра закон (відэа)
Актывіст БХД Пётр Папраўка свой пікет у сталічнай Курасоўшчыне зладзіў, каб “нагадаць тым, хто спрабуе займацца падманам і фальсіфікацыяй вынікаў выбараў, пра тое, што няма ў закона межаў”. “Як казалі рымляне: “Суровы закон, але гэта закон”, – кажа Папраўка.
І тут апазіцыянер знайшоў падтрымку сярод простых мінчан.
Жыхары Мінска кажуць:
«Калі ў нас толькі адзін кандыдат будзе ад апазіцыі, буду за яго галасаваць».
«Я не ведаю гэтага чалавека, але я бачу сцягі. Гэта мае сцягі».
«Калі б у нас у гарадскім савеце было больш такіх дэпутатаў, то ў нас была б зусім іншае жыццё».
«Станоўча ставімся да кандыдатаў. З надзеяй на лепшае».