Беларусалім сабраў аншлаг у Віцебску

15 студзеня 2018 12:03  |  Галоўныя навіны

Беларусалім сабраў аншлаг у Віцебску

 

Больш за 50 чалавек узялі ўдзел у прэзентацыі рамана “Беларусалім” і кнігаў пра Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю ў Віцебску 14 студзеня. Сустрэча з Паўлам Севярынцам праходзіла ў арт-прасторы на Камсамольскай, 32.

На прэзентацыі выступілі бацька пісьменніка і палітыка, паэт і журналіст Кастусь Севярынец, паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч, дырэктар крамы “Імбрык.бай” Алесь Мазанік ды іншыя. Павел Севярынец прэзентаваў раман “Беларусалім”, “Беларускую хрысціянскую азбуку” ды кнігі, прысвечаныя стагоддзю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, а таксама адказаў на пытанні віцьбічаў.

Сустрэча сабрала віцебскую эліту: на прэзентацыі прысутнічалі найвядомейшы віцебскі мастак Фелікс Гумен, пісьменнік Франц Сіўко, шматгадовы кіраўнік абласнога Таварыства Беларускай Мовы Іосіф Навумчык, галоўны рэдактар часопіса “Мішпоха” Аркадзь Шульман, кіраўніца абласной філіі Саюза мастакоў Беларусі Святлана Баранкоўская, дырэктарка мастацкага музею ў Германавічах Ада Райчонак, кіраўнікі арганізацыяў дэмакратычных партыяў БХД Таццяна Севярынец, ПБНФ Кастусь Смолікаў, Руху “За свабоду” Хрыстафор Жэляпаў, КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў ды іншыя.

 

Беларусалім сабраў аншлаг у Віцебску

 

Беларусалім сабраў аншлаг у Віцебску

 

 

Болей навін