У Слоніме замест вырашэння праблем штрафуюць раварыстаў

16 студзеня 2018 14:42  |  Грамадства

У Слоніме замест вырашэння праблем штрафуюць раварыстаў

 

У Слоніме затрыманы раварыст Белуш К.І. на якога быў складзены пратакол даішнікам за тое што ён ехаў на ровары не па тратуары. ЁН адзін з нямногіх, хто не пагадзіўся з рашэннем даішніка і абскардзіў яго ў пракуратуры, патлумачыўшы прычыну, што па нашых тратуарах немагчыма ехаць не толькі на ровары, але і інвалідам вазочнікам, бацькам з дзіцячымі вазочкамі.

У Слоніме большасць тратуараў уяўляе сабой паласу перашкодаў. На іх немагчыма заехаць і з’ехаць, яны не прыстасаваныя для гэтага. Згодна правілаў дарожнага руху. павінны быць знакі, якія дазваляюць раварыстам ехаць па пешаходных тратуарах. Гэтага ў Слоніме няма. Служба ДАІ не вырашае праблемы арганізацыі руху раварыстаў па тратуарах.

Яны бачаць сваёй мэтай чым болей накласці штрафаў на раварыстаў заганяючы іх на тратуары не прыстасаваныя для руху на ровары. Кожны з іх; ці пракурор, ці работнік ДАІ трактуюць праблему як ім заманецца, але не з пункту гледжання яе вырашэння.

Мы раварысты Слоніма звяртаемся да ўсіх тых, хто павінен вырашыць гэтую праблему ў нашым горадзе. Калі мы зможам, без страху быць аштрафаванымі, ехаць у нашым горадзе?

Ніводзін раварыст не захоча рызыкаваць жыццём і ехаць разам з атамабілямі, калі можна будзе бясперашкодна ехаць па тратуарах.

Іван Бедка, каардынатар БХД, раварыст з вялікім стажам

 

 

Болей навін