Таццяна Севярынец звярнулася ў Мінпрыроды, каб выратаваць ад экалагічнай катастрофы Заронаўскае возера

18 студзеня 2018 12:56  |  Палітыка

Таццяна Севярынец звярнулася ў Мінпрыроды, каб выратаваць ад экалагічнай катастрофы Заронаўскае возера

 

За 25 кіламетраў на заходні поўнач ад Віцебска знаходзіцца возера Заронава, якое яшчэ гадоў 10 таму славілася сваёй чыстай празрыстай вадой і шыкоўнай рыбалкай. Тут вадзіліся ракі, судак. З боку вёскі Заронава тыя ж 10 гадоў у возера зліваецца каналізацыя, паколькі ачысныя збудаванні  Заронаўскага сельсавета даўно прыйшлі ў занядбаны стан.

“Пра гэта ведае кіраўніцтва саўгасу, сельсавета, раённая улада, але аніякіх мер па ўратаванні возера ад каналізацыйных стокаў не прадпрымаецца”, – адзначыла каардынатар БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

З гэтай нагоды яна звярнулася з электронным зваротам у Міністэрства прыроды і навакольнага асяроддзя з просьбай правесці якасны навуковы маніторынг стану возера Заронава, выявіць пагрозы яго экалагічнаму, знайсці і пакараць вінаватых у дзікунскім стаўленні да народнага прыроднага багацця – возера Заронава ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Падчас збору подпісаў за прамоўцу БХД Алену Янушкоўскую мясцовыя жыхары распавялі актывістам пра вялікую сваю бяду – стан возера Заронава, ці як яго тут называюць, Заронаўскае. “Мы запрасілі журналістаў, каб распавесці ўсім пра праблему. Зараз адпраўлены электронны зварот. Наступны крок актывістаў БХД – гэта збор подпісаў сярод жыхароў Заронава, вёсак, што знаходзяцца вакол возера, пад калектыўным зваротам да ўлад, каб уратаваць возера. І ўжо не залежыць, ці стане Алена Янушкоўская  тут дэпутатам. Нам баліць за наш край”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.

 

 

Болей навін