«Мы працуем не на выбарах, а да іх». Алена Шабуня пра сваю рэгістрацыю (відэа)
Першае сіта ад Лідзіі Ярмошынай за спінаю. Менавіта месяц легальнай магчымасці размаўляць публічна з суграмадзянамі і з’яўляецца ці не галоўным сэнсам удзелу ў кампаніі, як адзначалі неаднойчы зноўку ж апаненты цяперашніх уладаў. Пакуль апазіцыйныя лідары падсумоўваюць страты ў вылучэнцах, якія не прайшлі рэгістрацыю кандыдатамі на мясцовыя выбары, іншыя актывісты рыхтуюцца да агітацыйнага марафону.
З адной з такіх актывістак, прамоўцай БХД Аленай Шабуняй у эфіры паразмаўляў Валер Руселік.
Лідары апазіцыі сцвярджаюць, што ўлады адсейваюць найбольш моцных. Тое, што вас зарэгістравалі – гэта што азначае: вы – нямоцная кандыдатка або на Віцебшчыне ва ўладаў іншы падыход?
Складана сказаць на 100 % як яно ёсць: у Віцебску зарэгістравалі практычна ўсіх ахвотных балатавацца ў абласны савет дэпутатаў. Адсеялі дваіх – за маленькую колькасць подпісаў і недакладнасці ў запоўненай дэкларацыі.
У мяне ўсё ў парадку было з подпісамі і дэкларацыяй, але калі б яны хацелі мяне не зарэгістраваць, яны б знайшлі як – на гэты яны разумныя.
Наколькі лёгка было сабраць гэтыя подпісы?
Мы збіралі подпісы на пікетах і абыходзілі кватэры. Выбары – гэта не той час, калі мы пачынаем працаваць. Мы працуем ужо 10 гадоў.
Нашая задача: паўплываць на ўладу, каб яна вырашала мясцовыя праблемы.
Нешта ўдалося, нешта наперадзе, але калі людзі падыходзяць да нашых пікетаў, яны нас ведаюць.
Поўную размову з зарэгістраванай кандыдаткай глядзіце ў відэа