Галіна Каржанеўская абскарджвае сваю нерэгістрацыю

19 студзеня 2018 20:41  |  Палітыка

Галіна Каржанеўская абскарджвае сваю нерэгістрацыю

 

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, паэтка Галіна Каржанеўская падала скаргу на сваю нерэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты ў Менгарасавет па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33.

Як адзначыў каардынатар БХД па Менску Дзяніс Садоўскі, афіцыйнай прычынай нерэгістрацыі стаў неістотны хіб у падатковай дэкларацыі.

“Мы ўпэўненыя, што Галіна Анатолеўна павінна быць зарэгістраваная, бо ўсе дакументы былі перададзеныя правільна”, – падкрэсліў ён.

Болей навін