У Менску прайшоў першы агітацыйны пікет БХД (відэа)
У Менску 20 студзеня ля гіпермаркета «Карона» прайшоў першы агітацыйны пікет Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падчас мясцовай кампаніі. Пікет праводзіў кандыдат па Курасоўшчынскай акрузе Пётр Папраўка.
Як адзначыў каардынатар БХД па Менску Дзяніс Садоўскі, вельмі ахвотна ідуць на бел-чырвона-белыя сцягі, вітаюць пікет сігналамі з аўтамабіляў. А некаторыя, як герой Дня Волі – 2017 Ян Грыб, нават заклікаюць іншых падтрымаць прамоўцу БХД і самі далучаюцца да назірання.
Сам Пётр Папраўка збіраецца праводзіць пікеты рэгулярна і даносіць веды, што фальсіфікацыя вынікаў выбараў з’яўляецца крымінальным злачынствам.